Станцыю метро “Малінаўка” адкрыюць у канцы 2013 года
Пра гэта ў панядзелак паведаміў начальнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун.
Царун: "Мы павінны завяршыць і ўвесці ў эксплуатацыю дадзены ўчастак 7 лістапада 2013 года. Для гэтага зараз прапрацоўваецца дасканалы графік з выразным вызначэннем неабходнай колькасці людзей, механізмаў, матэрыялаў для таго, каб выканаць дадзеную задачу. Яна рэальная".
Новая станцыя "Малінаўка" будзе пабудавана на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Ясеніна побач з мікрараёнамі Малінаўка і Брылевічы у Маскоўскім раёне сталіцы.
Нагадаем, сёлета 7 лістапада адкрыліся тры новыя станцыі першай лініі мінскага метро — "Грушаўка", "Міхалова", "Пятроўшчына".
Фота — bymedia.net