Старшынёй Таварыства беларускай мовы пераабраны Алег Трусаў
У Мінску прайшоў з’езд ТБМ.
Ён адбыўся ў Чырвоным касцёле. На адзінаццаты з’езд арганізацыі прыбылі каля 120 дэлегатаў. Сярод іх было некалькі дзясяткаў ганаровых гасцей -- прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі, паведамляе "Радыё Свабода".
Дэлегаты з’езду ТБМ выступілі са зваротам да ўладаў Беларусі абвясціць наступны 2012 год “Годам беларускай мовы”. Старшынёй Таварыства беларускай мовы быў пераабраны Алег Трусаў.