Пісарык узначаліў “Беларусбанк”, а Барсукоў – мінскую міліцыю
Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні і зрабіў шэраг прызначэнняў.
Акрамя новага старшыні “Беларусбанка” Сяргея Пісарыка, кіраўнік краіны паставіў трох новых старшыняў райвыканкамаў. Іншае адметнае прызначэнне — Аляксандр Барсукоў стаў начальнікам галоўнага ўпраўлення ГУУС Мінгарвыканкаму, інфармуе БЕЛТА.