Старшыня аблвыканкаму выдаў падручнік па хірургіі
Праўда, суаўтарам кіраўніка Віцебшчыны Аляксандра Косінца стаў яго сын Уладзімір.
Кніга “Інфекцыя ў хірургіі” выйшла амаль на паўтысячы старонках. Цана падручніка — 165 310 руб, піша “Наша Ніва”. Рэч у тым, што Аляксандр Косінец — медык паводле сваёй першай адукацыі. Ён скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 1982 годзе. Да пасады намесніка прэм’ер-міністра Беларусі (2005-2008) Косінец узначальваў РНПЦ “Інфекцыі ў хірургіі”, быў рэктарам у альма-матар.
Для Косінца-старэйшага гэта не першая навуковая кніга. Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу выданняў па хірургіі, анкалогіі. Сын губернатара, Уладзімір Косінец, працуе асістэнтам на кафедры шпітальнай хірургіі з курсамі ўралогіі і дзіцячай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Яму 31 год. Кандыдат медыцынскіх навук. Таксама выпускнік ВДМУ. Адметна, што ён атрымліваў вышэйшую адукацыю, калі рэктарам ВНУ быў яго бацька.