Старшыню Еўрапарламента просяць тэрмінова ратаваць Сяргея Каваленку

Нагадаем, Каваленку ад 22 снежня трымаюць у віцебскім СІЗА. Яго абвінавачваюць у неаднаразовым парушэнні рэжыма адбыцця "хатняй хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг). 21 лютага ў Першамайскім раённым судзе пачнецца суд. Амаль два месяцы Сяргей Каваленка трымае галадоўку, нягледзячы на тое, што яго спрабавалі прымусова карміць.

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі просіць старшыню Еўрапарламента Марціна Шульца тэрмінова заняцца справай беларускага апазіцыянера, каб выратаваць яму жыццё. Кожная гадзіна тут важная, падкрэслівае Мігальскі. Падобныя звароты еўрадэпутат даслаў у іншыя структуры Еўрапейскага Саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі