Старшыню “Польскай супольнасці” не пусцілі ў Беларусь
Лонгін Камалоўскі ехаў на урачыстасці, прымеркаваныя да ўгодкаў акцыі Арміі краёвай “Вострая брама”. Урачыстасці ладзіў Саюз палякаў у Беларусі.
Перад мяжой у Кузніцы-Беластоцкай палітык сеў у машыну актывіста Саюза палякаў у Беларусі Мечыслава Яскевіча. На мяжы яны чакалі амаль 40 хвілінаў. Затым беларускія памежнікі паведамілі, што Лонгін Камалоўскі часова не можа ўехаць на тэрыторыю Беларусі.
На пытанне, чаму гэта немагчыма, палітыку не адказалі. Афіцэр памежнай службы заявіў, што высвятленне гэтай справы не знаходзіцца ў яго паўнамоцтвах і прапанаваў напісаць скаргу.
Лонгін Камалоўскі ехаў у Беларусь з дыпламатычным пашпартам, паведамляе Радыё Рацыя.