Старт Кантынентальнай хакейнай лігі пераносіцца
Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва КХЛ.
Перанос пачатку чэмпіянату адбыўся ў сувязі з трагічнай гібеллю хакейнай каманды яраслаўскага "Лакаматыва", паведамляе афіцыйны сайт КХЛ. У сераду самалёт з хакеістамі клуба адправіўся ў Мінск, дзе ў чацвер каманда мела першую гульню сезона супраць "Дынама". Пры ўзлёце Як-42 пацярпеў крушэнне. З 45 чалавек, якія знаходзіліся на борце, у жывых засталіся толькі двое.