Статкевіч атрымлівае па 30-50 лістоў за дзень

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, кажа, што яе мужа ў калоніі чакае суд як злоснага парушальніка. Па яе словах, парушэнні, якія прыпісалі Статкевічу, вельмі дробныя. Тым не менш, вязень непакоіцца, што 13 студзеня яго, як злоснага парушальніка, могуць этапаваць у Магілёў.

Пакуль жа Мікалай Статкевіч застаецца ў шклоўскай калоніі №17. Па словах жонкі, штодня ён атрымлівае шмат лістоў і навагодніх віншаванняў.

Марына Адамовіч: “Ён кажа, што сёння яму прыносяць ад 30 да 50 лістоў за дзень. Натуральна, нават фізічна на іх немагчыма адказаць. Тым больш, што ў гэтым памяшканні няма дзённага святла — толькі адна маленькая лямпачка. То бок, калі ён нешта піша, дык піша ўсляпую. І канвертаў яму там ніхто не падносіць — ёсць жа толькі 35 тысяч на “атаварку” на месяц”.

Марына Адамовіч

Нагадаем, па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года Мікалай Статкевіч прысуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі