Статкевіча асудзілі на тры гады турмы

Суд над экс-кандыдатам у прэзідэнты прайшоў сёння ў Шклоўскай калоніі. На паседжанні разглядалі ініцыятыву адміністрацыі ўзмацніць рэжым адбывання пакарання для экс-кандыдата ў прэзідэнты. Згодна з памеркаваннем турэмшчыкаў, Мікалай Статкевіч не стаў на шлях выпраўлення. А таму заслужыў пераводу ў больш жорсткія умовы — крытую турму.

Нагадаем, што вясной мінулага году суд прызнаў экс-кандыдата ў прэзідэнты вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў і прыгаварыў да шасці гадоў калоніі. Юрысты кажуць, што новы прысуд не азначае, што ён будзе дададзены да ранейшага. Проста на 3 гады змяняецца рэжым і месца ўтрымання палітвязня. Са шклоўскай калоніі яго перавядуць у спецтурму № 4 у Магілёў.

Гутарка ў эфіры Еўрарадыё з сябрам сям'і Статкевіча Андрэем Кабанавым пра тое, што адбывалася сёння каля шклоўскай калоніі і што цяпер чакае палітвязня:

120112 Kabanau_site.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі