У аўторак — развітанне з Міхасём Чарняўскім
Вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху, навукоўца памёр у нядзелю на 75-м годзе жыцця.
Развітальная паніхіда пройдзе ў аўторак, 22 студзеня, a 10-й раніцы ў Доме Смутку ў Мінску на вуліцы Кабушкіна, 49 (заезд з вуліцы Куляшова, раён Партызанскага праспекта).
Пахаванне Міхася Чарняўскага адбудзецца 22 студзеня на яго радзіме, у вёсцы Круці Мядзельскага раёна.
Міхась Чарняўскі — вядомы беларускі археолаг, даследчык паваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадскі, палітычны і культурны дзеяч. Аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў. У савецкія часы, як беларускі патрыёт, цярпеў пераслед. Сябраваў з паэткай Ларысай Геніюш, вывез з Зэльвы, захаваў, а пасля і апублікаваў яе знакамітую кнігу "Споведзь".
Фота — tio.by