Стаўка рэфінансавання складзе 40%

Чарговае падвышэнне гэтага паказніка Нацбанк называе “паслядоўным крокам па абмежаванні інфляцыйных працэсаў і стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы”. Гэта захад дазволіць таксама падтрымаць рост рублёвых укладаў у банках, а таксама стане дадатковым фактарам паляпшэння плацёжнага балансу, паведамляе БЕЛТА.

Тым часам, міжнародныя эксперты неаднаразова заклікалі беларускія ўлады зрабіць стаўку рэфінансавання вышэйшай за інфляцыю. А рост спажывецкіх коштаў сёлета ўжо складае амаль 89%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі