Стажор станцыі тэхабслугоўвання прадаў аўтамабіль, прыняты на рамонт

Як інфармуе БелаПАН, пакуль кіраўніцтва станцыі не было, стажор сам прыняў на рамонт "Таёту Авалон" 2005 года выпуску. Ён прадставіўся майстрам-прыёмшчыкам і паведаміў кліенту, што рамонт будзе дарагім і можа зацягнуцца на два тыдні. Аднак замест рамонту ён затэлефанаваў знаёмаму і прапанаваў набыць няспраўную машыну за пяць з паловай тысяч долараў.

Уладальнік іншамаркі неаднаразова тэлефанаваў "майстру", цікавіўся рамонтам. Малады чалавек адказваў, што ўсё ідзе добра, пры гэтым па розных прычынах прапаноўваў адкласці візіт. Аднак уладальнік "Таёты" з'явіўся на станцыі і са здзіўленнем даведаўся, што яго аўтамабіль да рамонту нават не афармляўся.

Атрыманыя грошы махляр патраціў на забавы. Зразумеўшы, што яго афёра хутка раскрыецца, хлопец сам прыйшоў у міліцыю з пакаяннем. Прададзены аўтамабіль міліцыянты ўжо знайшлі.

Фота — market.autoua.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі