Студэнтаў запрашаюць на сельгаспрацу ў Нямеччыну

Летам 2013 года  студэнты з Беларусі  змогуць збіраць нямецкія трускаўкі, маліны, агуркі ды іншыя дары палёў і агародаў.

Неабходнай умовай для паездкі з’яўляецца базавае валоданне нямецкай або англійскай мовамі. Вітаецца веданне польскай мовы. Можна быць студэнтам любой формы навучання пачынаючы ад 2-га курса.

Хлопцам трэба быць з сельскай мясцовасці або давесці, што раней фізічна працаваў. У дзяўчат досвед сельскагаспадарчай працы  вітаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі