Студэнты Гродзенскага медкаледжа засталіся без жылля
Болей за сотню будучых медсёстраў і фельчараў не атрымаюць у інтэрнаце ложка-месца. Прычына — інтэрнат пачалі рамантаваць сярод зімы.
У пачатку навучальнага года студэнтаў папярэдзілі пра гэта і дамовы на пражыванне з імі заключылі толькі да 20 студзеня. Рамонт вырашылі рабіць паэтапна, таму частка студэнтаў застанецца там жыць, а вось іншым у новым семестры не пашанцавала. Нават зняць прыватнае жыллё цяпер складана. У Гродне немагчыма зняць пакой з ложкам танней чым за 50 долараў, а кватэру — танней чым за 100 долараў, паведамляе regiony.by
Адміністрацыя каледжа спрабуе знайсці вольныя месцы ў інтэрнатах прадпрыемстваў і дае абвесткі пра арэнду жылля для студэнтаў на тэлебачанні.