Стваральнік стылю "драмфанк" зладзіў рэтра-футурыстычнае шоў
Брытанскі прадзюсер Аляска Падарокс паказаў, як можна ствараць крутую электронную музыку не на "маках", а на рарытэтнай тэхніцы з выкарстаннем флопі-дыскет.
Аляска Парадокс прыехаў у Мінск у суботу 24 сакавіка і літаральна адразу накіраваўся ў клуб Re:Public, дзе яго ўжо чакаў падрыхтаваны натоўп аматараў драмфанку -- стылю, які стварыў сам Парадокс гадоў 20 назад. Музыка паказаў сваё арыгінальнае шоў, якое цягнулася роўна гадзіну і выглядала наступным чынам:
"У яго абсталяванне, якому ўжо больш 20 гадоў, — расказаў нам арганізатар канцэрту Дзіма Дзіш — Ён выкорастыўвае яшчэ першыя сінхранізатары. Ён з дыскет, рэальна з дыскет загружаў сэмплы ў сінхранізатар, у якім ёсць 4 дарожкі, і з гэтага складваў трэк. Таксама ён граў яшчэ і на клавішах, то бок накладваў наверх мелодыю. А ў перапынках паміж трэкамі расказваў гісторыю драмфанку".
Як гэта выглядала, прапануем паглядзець у фотарэпартажы Еўрарадыё.