Стыхія пагражае Нью-Ёрку і Бостану: трэба пратрымацца суткі (відэа)
Небывалая снежная бура павінна абрынуцца на амерыканскія гарады ў пятніцу на досвітку спачатку ў выглядзе дажджу на фоне імклівага пахаладання.
Інтэнсіўнасць выпадзення ападкаў чакаецца да сямі сантыметраў у гадзіну, пры тым, што стыхія будзе гаспадарыць амаль суткі.
Васьмімільённы Нью-Ёрк рыхтуецца да снежнай буры, якая атрымала назву "Нэма". Паведамляецца, што буран агорне горад снежным покрывам, які на Лонг-Айлендзе можа дасягаць паўметра.
Улады Нью-Ёрка папярэдзілі гараджан аб непазбежных парушэннях руху грамадскага транспарту ў пятніцу і суботу. Авіякампаніі адмянілі сотні пятнічных рэйсаў на ўнутраных і міжнародных лініях.
Размешчаныя на поўнач ад Нью-Ёрка штаты рыхтуюцца да яшчэ больш жорсткага выпрабавання зімовай стыхіі — там можа выпасці снегу да метра! У прыбярэжнай зоне Бостана таксама магчыма паводка.
"Нэма" увойдзе ў дзесятку самых магутных снежных буранаў ў гісторыі горада. Гарадскія ўлады адмянілі заняткі ў школах і заклікалі жыхароў не пакідаць дамы без крайняй неабходнасці.
Жыхары штатаў, якія апынуцца ў эпіцэнтры снежнага урагану "Нэма", закупляюць прадукты харчавання і рыхтуюцца да магчымага адключэння электрычнасці. У лістападзе мінулага года Нью-Ёрк перажыў ураган "Сэндзі", які забраў на ўсходнім узбярэжжы ЗША больш за 100 жыццяў, прычыніўшы матэрыяльную шкоду ў памеры звыш 50 мільярдаў долараў, паведамляе РІА "Новости".
Фота — AFP