Стынга не будзе!

“З-за складанай эканамічнай сітуацыі” у Мінску адменены канцэрт Стынга. Пра гэта паведамляе БелаПан са спасылкай на арганізатараў канцэрта – агенства Allstars. Слабы продаж квіткоў прымусіў агенцтва перанесці канцэрт у Вільню, куды будзе арганізаваны адмысловы аўтобусны тур. Прадстаўнікі Allstars раяць здаваць квіткі на канцэрт, кошт якіх складаў ад 150 да 1,5 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, шоў Стынга мусіла адбыцца 27 чэрвеня ў Мінск-Арэне. Дагэтуль, 18 верасня мінулага года Стынг ужо выступаў на галоўнай пляцоўцы беларускай сталіцы з трохгадзіннай праграмай “Symphonicity”. Канцэрт прайшоў з аншлагам.

Дарэчы, канцэртнае агенцтва Allstars завярае, што канцэрт Шакіры, які запланаваны на 19 траўня, у Мінск-Арэне адбудзецца. Кошты квіткоў на шоў застаюцца нязменнымі.

Фота: Butch Leitz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі