Суд над Андрэем Пачобутам прызначаны на 14 чэрвеня
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка журналіста Аксана Пачобут.
Паседжанне пачнецца а 10-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Суддзя — Віталь Ляцко.
Нагадаем, што карэспандэнта польскай “Газеты выборчай” Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта і паклёпе на яго. За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 год турмы. Амаль два месяцы ён знаходзіцца ў Гродзенскім СІЗА.