Суд над бацькам пацярпелай ад тэракту ў метро пачнецца 6 снежня

Слуханні будуць праходзіць у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго дачка, Інэса Крутая. Нагадаем, што 20 верасня яго затрымала міліцыя. Аляксандру Крутому інкрымінаваўся хуліганскі ўчынак, які ён нібыта здзейсніў яшчэ 17 жніўня. Пасля затрымання яго накіравалі на псіхіятрычную экспертызу.

Аляксандр Крутой на судзе па справе аб тэракце прадстаўляў інтарэсы сваёй дачкі. Ён паводзіўся вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў, у тым ліку і пра перанос працэсу да адмены ў Беларусі смяротнай кары. Цяпер Крутой знаходзіцца ў жодзінскай турме. Пры гэтым псіхіятры прызналі яго неадэкватным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі