Суд над мадэльерам Варламавым працягнецца 20 лютага

У аўторак працягвалі дапытваць пацярпелых (а іх — 300). Гаворка ішла пераважна пра замежныя паездкі ўдзельніц школы моды і аплаты выдаткаў. Амаль усе пацярпелыя адмаўляюцца ад прэтэнзій да Сашы Варламава, паведамляе Радыё Свабода.

Суд працягнецца ў сераду, 20 лютага, а 10-й гадзіне.

Нагадаем, вядомага мадэльера вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры.

Саша Варламаў знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", кіраўніка Цэнтра моладзевай моды БДУ ды інш.

"Пацярпелая" ад Варламава: Я з задавальненнем з’ездзіла з ім у паездку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі