Суд над Пачобутам пачнецца ў дзень народзінаў яго дачкі

10 чэрвеня жонка Андрэя Пачобута Аксана апублікавала чарговы ліст з турмы. 


“Вы, верагодна, ужо ведаеце, што суд нада мной будзе закрытым. Відаць, пацярпелы ператрусіў, а следства не здолела сабраць хоць нейкіх доказаў маёй віны. Таму відовішча будзе не для слабанервовых :) … Тым, хто мае дачыненне да гэтай справы ўжо сёння сорамна (інакш працэс быў бы адкрытым), а што будзе заўтра? :)” — расказвае зняволены гродзенскі журналіст.


Першае паседжанне суда над Пачобутам пройдзе 14 чэрвеня. Яно будзе закрытым. На гэтую ж дату прыпадае Дзень народзінаў старэйшай дачкі Пачобутаў Яны — ёй споўніцца 11 гадоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі