Суд над Паўлам Сяргеем перанеслі на два тыдні

Такое рашэнне сёння прыняла суддзя Фрунзенскага раёну Мінска Людміла Лапо. Да наступнага паседжання затрыманага вызвалілі з-пад варты, інфармуе праваабарончы сайт "Вясна".

Нагадаем, што юнака затрымалі 22 красавіка каля 21 гадзіны. Міліцыянты склалі на Паўла Сяргея пратакол за дробнае хуліганства. Доўгі час ягонае дакладнае месцазнаходжанне заставалася невядомым. 23 красавіка актывіста адшукалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Фота — mfront.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі