Суд не аднавіў на працы аўтара "Гродназнаўства"

Суддзя Жукоўская пастанавіла, што няма падставаў, каб перагледзець рашэнне Гродзенскага ўніверсітэта пра звальненне гісторыка Андрэя Чарнякевіча, перадае Радыё "Свабода".

Кандыдат навук мяркуе, што спрабаваць аднавіцца на працы далей — бессэнсоўна. Яшчэ зранку ў каментары Еўрарадыё ён выказваў надзею на станоўчае рашэнне суда.

Нагадаем, што Чарнякевіча звольнілі з Гродзенскага ўніверсітэту, нібыта, "за парушэнне працоўнай дысцыпліны". Андрэй Чарнякевіч — адзін з аўтараў падручніка "Гродназнаўства", выдадзенага "Гарадзенскай бібліятэкай". Кніга набыла скандальную вядомасць пасля таго, як гродзенскія ўлады сталі пераследаваць яе аўтараў.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі