Суд па справе “Славянскага маршу” ў Магілёве працягнецца 16 студзеня

Нагадаем, 25 лістапада 2012 года ў Магілёве прайшоў санкцыянаваны ўладамі “Славянскі марш”. 7 снежня міліцыя выставіла яго арганізатару Дзмітрыю Дзенісенку абвінавачанні ў адміністрацыйным правапарушэнні, паколькі двое ўдзельнікаў акцыі былі ў масках.

Падчас акцыі ніякіх прэтэнзій у сувязі з гэтым супрацоўнікі праваахоўных органаў не выказвалі. У той жа час яны забаранілі ўдзельнікам выкарыстоўваць гістарычную сімволіку — “імперскі сцяг” Расіі.

Працэс, распачаты 4 студзеня, быў перанесены на 11 студзеня па хадайніцтве абвінавачанага, які, адмаўляючы сваю віну, прасіў суддзю даць яму час на азнаямленне з матэрыяламі справы. Аналагічнае хадайніцтва было выстаўлена ім і 11 студзеня, аднак суддзя адхіліў яго, заявіўшы, што за мінулыя дні ні Дзенісенка, ні яго прадстаўнік не прыйшлі ў суд знаёміцца з дакументамі. Гэта хадайніцтва яна расцаніла як спробу зацягнуць судовы працэс, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі