Суддзя адмовілася пускаць медыкаў да Каваленкі
Суддзя Алена Жук заявіла, што яна не выклікала лекараў, а таму не дапусціць іх да падсуднага. Медыкі мусілі з'ехаць.
Перад гэтым у судзе дапыталі сведкаў — міліцыянтаў і прадстаўнікоў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага раёну Віцебску, перадае Радыё "Свабода".