Суды ў Гродне працягнуцца і ў чацвер

Як паведамляе Радыё "Свабода", журналістка Юлія Каляда аштрафаваная на 2,5 мільёна рублёў, Віталь Ждановіч і Пятро Табала — на 2 мілёны кожны. Пенсіянерка Ірэна Міклаш мусіць выплаціць штраф у 2 мільёны 300 тысяч рублёў, а пенсіянерка, інвалід другой групы Генрыка Стржэлькоўска — 1 мільён 700 тысяч рублёў. Нагадаем, што пенсіянерку Станіславу Цывунчык асудзілі на штраф у 2 мільёны рублёў. 


Найбольшы штраф мае выплаціць журналістка Гражына Шалкевіч — 5 мільёнаў рублеў. 


Заўтра пройдзе суд над Эдвардам Дмухоўскім: міліцыянты не змаглі падаць відэадоказы, што ён удзельнічаў у пікеце. Таксама ў чацвер будуць судзіць Рэнату Дземянчук і Марэка Занеўскага. 


Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі