Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Варшаве прыбіраюць знічы

Пра гэта Еўрарадыё распавёў моладзевы актывіст Ігар Шчэкарэвіч.

Ігар Шчэкарэвіч: "Калі я падыходзіў да амбасады, то здалёк убачыў як малады чалавек нахіляецца над агароджай амбасады. Спачатку я падумаў, што ён кладзе зніч. Выглядаў ён неафіцыйна і ў адной руцэ  ў яго быў  поліэтыленавы пакет. Каля яго стаяў яшчэ адзін, трохі старэйшы чалавек. Пасля гэтыя двое мужчын  зайшлі на тэрыторыю амбасады. Па дарозе больш старэйшы мужчына падняў з зямлі яшчэ нейкую таблічку, але што на ёй было напісана я здалёк не заўважыў. Калі ж я падышоў да агароджы амбасады, то ўбачыў, што хлопец за агароджай трымае ў руках пакет у якім знаходзіцца каля 10 знічаў. Каля ж амбасады знічоў больш не было".

Нагадаем, што 18 сакавіка карыстальнікі сацыяльных сетак заклікалі ўсіх жадаючых запаліць каля беларускай амбасады ў Варшаве знічы ў памяць аб пакараных смерцю хлопцах, асуджаных за тэракт у мінскім метро, каб выказаць салідарнасць з сем'ямі растраляных.

Перад гэтым, 17 сакавіка стала вядома пра выкананне прысуду ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава - фігурантаў справы аб тэракце ў мінскім метро. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі