Сурапін даслаў бацькам ліст, а Башарымаў спаткаўся з маці

У лісце на чатырох старонках Антон дзякуе калегам за падтрымку, падбадзёрвае сваякоў, паведамляе Радыё "Свабода". Хлопец выказвае надзею, што хутка будзе дома. Па словах бацькоў, Сурапін добра трымаецца не падае духам.

З другім затрыманым па справе "цацачнага дэсанту" — рыэлтарам Сяргеем Башарымавым у чацвер сустрэлася маці. Падчас спаткання хлопец паведаміў, што да абвінавачання нават не ведаў, за што яго пасадзілі ў турму КДБ. Башарымаў паведаміў маці, што ні ў чым не вінаваты і на яго месцы мог апынуцца кожны іншы з работнікаў яго кампаніі.

Таксама 16 жніўня з Башарымавым і Сурапіным сустрэліся іх адвакаты.

Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі