Сурапін: Са мной усё нармалёва: жывы, цэлы, здаровы

Башарымаў і Сурапін застаюцца ў статусе абвінавачаных, 120817 Surapin1.mp3

"Сёння раніцай прачнуўся, не ведаў, што будзе такая справа. Да мяне зайшлі, сказалі збіраць рэчы. Праз паўгадзіны прыкладна забралі і прывязлі ў Слуцк. Зараз я знаходжуся пад падпіскай аб нявыездзе. У Менск змагу вярнуцца дзесьці на пачатку верасня. Зараз да мяне збіраюцца сябры ехаць. Са мной усё нармалёва: жывы, цэлы, здаровы".

Антон Сурапін кажа, што не шкадуе пра змешчаныя на сайце здымкі мядзведзікаў: "Не, я не шкадую. Нас абараняе артыкул 34 Канстытуцыі, які дае гарантыю на збор, распаўсюд інфармацыі".

Нагадаем, што Антон Сурапін быў затрыманы КДБ 13 ліпеня па справе аб незаконным перасячэнні мяжы шведскім лёгкаматорным самалётам. Інцыдэнт адбыўся раніцай 4 ліпеня. Над Івянцом і Мінскам былі скінутыя сотні плюшавых медзведзянятаў. Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total. Яны заявілі, што такім чынам хацелі падтрымаць свабоду слова ў Беларусі. Антон Сурапін першым выклаў на сваім сайце Belarusian News Photos фатаграфіі скінутых шведамі цацачных мядзведзяў.

6 ліпеня супрацоўнікі КДБ затрымалі рыэлтара Сяргея Башарымава. Яму заявілі, што яго падазраюць у саўдзеле ў перасячэнні мяжы групай асобаў. Менавіта Башарымаў у траўні здаў кватэру дырэктару шведскай Studio Total Перу Кромвэлу. Збіраўся здаваць і 3 ліпеня. Аднак той да яго не даехаў і выслаў некалькі смсак з адмовай ад кватэры на Карла Маркса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі