Пацярпелы: Варламаў прасіў не казаць мадэлям пра выплату сутачных

У судзе над Варламавым сёння ідзе допыт супрацоўнікаў "Агенцтва моды Сашы Варламава". Кастэнка выступаў на працэсе першым. Ён пацвердзіў некаторыя абвінавачанні следства. У прыватнасці, ён сказаў, што Варламаў прасіў не казаць мадэлям пра выплату ім сутачных. Разам з тым Кастэнка заявіў, што следчыя аказвалі ціск на яго.

Нагадаем, што Сашу Варламава вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры. Па звестках следства, агульныя матэрыяльныя страты, нанесеныя дзеяннямі Сашы Варламава, склалі каля 1 млрд 200 млн рублёў.

Вядомы мадэльер знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", начальніка Цэнтра моладзевай моды БДУ ды інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі