Светлагорскі бомж абкрадаў машыны
На 26-гадовага бяздомнага заведзена адразу чатыры крымінальныя справы.
Цікава, што ён спецыялізаваўся толькі на аўтамабілях “Рэно”. Як распавялі KP.BY у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, з аднаго аўто злодзей скраў акумулятар, з другога — акустычныя калонкі, з трэцяга — шлейф блока кіравання. На рабаванні чацвёртай машыны бамжа і злавілі.
Дарэчы, можна меркаваць, што хлопец узяў на сябе іншыя крадзяжы, каб трапіць у турму на працяглы тэрмін і быць на ўтрыманні ў дзяржавы.