Сям'і Кавалёвых з СІЗА КДБ аддалі рэчы Уладзіслава, але не грошы

Як паведамляе БелаПАН, у пасылцы — рэчы Уладзіслава Кавалёва, прадукты, якія сям'я яму перадавала, у тым ліку яшчэ ў снежні: сухарыкі, алей, гарбата, кава, незапоўненыя паштоўкі з днём нараджэння і да 8 Саквіка, пустая жоўтая тэчка. Яе абвінавачаны ў саўдзеле ў тэрарызме меў пры сабе на кожным паседжанні суда і перыядычна рабіў нейкія запісы. У пасылцы не было лістоў і фатаграфій.

Па словах маці, Любові Кавалёвай, 11 сакавіка, калі яна і яе дачка Таццяна апошні раз сустракаліся з Уладзіславам, у яго мусіла быць каля 450 тысяч рублёў. Пасля сустрэчы сваякі пералічылі асуджанаму яшчэ 200 тысяч на набыццё кніг. Пра лёс гэтых грошай маці Кавалёва пакуль нічога не вядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі