Сярэдні ўзрост працуючых у Мінску — 40,2 года
На канец 2010 года на прадпрыемствах і ў арганізацыях сталіцы працавала 890 тысяч 70 чалавек.
Крыху больш за чвэрць працавала на прамысловых прадпрыемствах (амаль 27%). Болей за 14% працавалі на прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання, болей за 11% — у будаўніцтве, амаль столькі ж — у сістэме адукацыі. 7% мінчукоў працавала ў ахове здароўя, фізкультуры і ў сістэме сацыяльнага забеспячэння. Болей за 6% жыхароў сталіцы — транспартнікі, 4,5% — камунальнікі, паведамляе БелаПАН.
Сярэдні ўзрост працуючых жанчын склад 40,3 года, мужчын — 40 год. Самымі “маладымі” былі камерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца інфармацыйна-вылічальным абслугоўваннем, забеспячэннем функцыянавання рынку, фінансавыя, крэдытныя і страхавыя арганізацыі, а таксама гандаль і культура. Там сярэдні ўзрост работнікаў не перавышае 37,6 года.