Сярэдні ўзрост беларускага мужчыны — 37 год

Гэта 46,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. Тры чвэрці беларускіх мужчын — гараджане. Сярэдні ўзрост мужчын ажно на 5 год меншы за сярэдні ўзрост жанчын. Працягласць жыцця таксама істотна адрознівацца: калі жанчыны жывуць прыкладна 76,5 год, то мужчыны — 64,6 года. Такі разрыў у статыстыцы тлумачыцца тым, што шмат мужчын заўчасна памірае.

Кожны шосты беларус мужчынскага полу мае вышэйшую адукацыю. Мужчыны дамінуюць у такіх сферах як прамысловасць, сельская гаспадарка, паляванне і лясная гаспадарка, а таксама транспарт, будаўніцтва ды некаторыя іншыя галіны. Калі ўзяць усе сферы вытворчасці, то мужчын-кіраўнікоў там крыху болей чым жанчын — 53,2%. Сярэдні заробак моцнай паловы чалавецтва ў Беларусі таксама вышэйшы, чым у кабет — ажно на 13,1%, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі