Сярэдні заробак на вёсцы хочуць зрабіць такім, як па краіне
Такія амбіцыёзныя планы закладзеныя ў Дзяржаўнай праграме ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады.
Іншыя планы — падвысіць вытворчасць на 39-45%. Рэнтабельнасць продажаў павінна быць на ўзроўні 10-11%. Збожжа праз пяць год плануюць збіраць ажно 12 мільёнаў тон. Экспартныя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі павінны дасягнуць 7,2 мільярда долараў.
Праграма прадугледжвае і далейшае развіццё інфраструктуры аграгарадкоў, будаўніцтва там жытла і забеспячэння стандартаў бытавых паслуг насельніцтву. А вось заробак у АПК хочуць наблізіць да сярэдняга па краіне, перадае БелаПАН.