Сяргей Бандарэнка атрымаў медаль Францыска Скарыны
Старшыня рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Югры" атрымаў яе сёння ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
Як паведамляе БелТА, узнагароду Сяргею Бандарэнку далі за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне эканамічных і культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй.
Сяргей Бандарэнка падзякаваў за высокую ацэнку яго дзейнасці і
запэўніў, што працягне актыўную працу ў гандлёва-эканамічнай і
культурна-гуманітарнай галінах.