Сяргей Карніленка забіў гол-прыгажун у чэмпіянаце Расіі (відэа)
Беларускі форвард выступае за самарскія "Крылы Саветаў".
У матчы з клубам "Кубань" Сяргей Карніленка на 30-й хвіліне зраўняў лік мацнейшым ударам з-за межаў штрафной пляцоўкі. У выніку, "Крылы Саветаў" перамаглі з лікам 2:1.
Нагадаем, што зусім нядаўна Карніленка гуляў за алімпійскую зборную Беларусі ў Вялікабрытаніі. На жаль, там яму не ўдалося адзначыцца голам.
На здымку: алімпійская зборная Беларусі. Сяргей Карніленка стаіць другі злева. Фота — daylife.com