Сяргей Каваленка працягвае галадоўку за кратамі
За час яе правядзення актывіст КХП БНФ ужо страціў 30 кілаграмаў вагі. Пра гэта стала вядома пасля наведвання Каваленкі адвакатам.
Нагадаем, Сяргей Каваленка 24 лютага быў асуджаны Першамайскім судом Віцебска на 2 гады і 1 месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны ў студзені 2010 года на галоўнай ёлцы абласнога цэнтра бела-чырвона-белы сцяг). 1 сакавіка ў турэмным шпіталі на Валадарскага ў Мінску разам з адвакатам Каваленка склаў касацыйную скаргу на прысуд, інфармуе Радыё Свабода.