Сяргей Мартынаў пра "золата" Лондана: Так добра, што нават сам не чакаў
Беларускі стралок, які ў пятніцу заваяваў залаты медаль Алімпіяды ў стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 метраў, пракаментаваў свой поспех.
Вось што ён сказаў у інтэрв'ю газеце "Прессбол": "Усё атрымалася добра. Так добра, што нават сам не чакаў. Выглядаю спакойным? Не ведаю, можа быць гэта від спорта накладае такі адбітак? Шчыра кажучы, не магу сказаць, ці бываў калісьці такі адрыў у пераможцы ад срэбранага прызёра. У стральбе лежачы можа быць гэта і рэкорд. А па змене асабіста ў мяне здаралася і болей".
Фота — daylife.com