Сяргей Лаўроў заклікаў вызваліць усіх арыштаваных пасля 19 снежня
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў назваў сёння тое, што адбылося ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў "абсалютна непатрэбным і непрымальным".
"Мы заклікаем вызваліць кандыдатаў у прэзідэнты, вызваліць журналістаў, праваабаронцаў, а таксама і двух нашых грамадзянаў, якім да гэтага часу не выстаўленыя ніякія абвінавачанні", — цытуе міністра РІА Новости.
Паводле яго словаў, "у Расіі часам таксама адбываюцца эксцэсы", але гэта не азначае, "што мы павінны заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца ў суседзяў".