Сяргея Каваленку падтрымалі ў Кіеве (фота)

Арганізатарам акцыі выступіў Беларускі цэнтр ва Украіне. Ініцыятыву арганізацыі падтрымалі Народны Рух Украіны, Кангрэс Украінскіх Нацыяналістаў, Украінская народная партыя, УНА-УНСО, "Свабода", "Бацькаўшчына" і "Наша Украіна" .

Некалькі дзесяткаў чалавек прыйшлі на акцыю з плакатамі "Свабоду Сяргею Каваленку", "Свабоду палітвязням", "Жыве Незалежная Беларусь. Живе Вільна Україна", "Свобода народу, Свобода Людині". Яны трымалі беларускі ды ўкраінскі сцягі, а таксама сімволіку ўкраінскіх арганізацый.

Перад удзельнікамі выступілі ўкраінскія і беларускія палітыкі: Аляксандр Гудзіма, Вячаслаў Сіўчык, Мікола Каханоўскі, Ігар Мазур, Аляксей Захарчанка ды іншыя. Аднагалосна быў прыняты зварот да беларускіх уладаў з патрабаваннем неадкладна вызваліць палітвязня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі