Сяргея Каваленку сёння павязуць са сталіцы ў Віцебск

Лідзія Каваленка бачыла сына на працягу гадзіны. Паводле яе словаў, Сяргей яшчэ вельмі слабы, ён дагэтуль не ачуняў пасля працяглай галадоўкі.

Як інфармуе Радыё Свабода, Каваленку прапануюць напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмаўляецца.

Стала вядома, што ў панядзелак, 7 траўня, яго павязуць у следчы ізалятар у Віцебску.

Нагадаем, Сяргей Каваленка ў лютым быў асуджаны на 2 гады і месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі" (на яе ён быў асуджаны за вывешаны на галоўнай ёлцы Віцебска бела-чырвона-белы сцяг). Ад снежня 2011-га з перапынкамі ён некалькі месяцаў трымаў галадоўку за кратамі, з якой яго выводзілі прымусова. У красавіку Каваленку накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі