Сяргея Каваленку перавялі з Навінак у СІЗА на Валадарскага

Алена Каваленка, жонка Сяргея, адзначыла, што калі б яго прызналі хворым, то наўрад ці б этапіравалі з Рэспубліканскага псіхіятрычнага шпіталя ў Навінках, інфармуе Радыё Свабода. Куды палітвязня адправяць з Валадарскага, пакуль невядома.

Нагадаем, Сяргей Каваленка ў лютым быў асуджаны на 2 гады і месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі" (на яе ён быў асуджаны за вывешаны на галоўнай ёлцы Віцебска бела-чырвона-белы сцяг). Ад снежня 2011-га з перапынкамі актывіст КХП-БНФ некалькі месяцаў трымаў галадоўку за кратамі, з якой яго выводзілі прымусова. У красавіку Каваленка быў накіраваны на прымусовую псіхіятрычную экспертызу, якая мусіла працягвацца 24 дні.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі