Сяргея Каваленку праз зонд кормяць "Беллактам"

Пра такое харчаванне палітвязня яго жонка распавяла Радыё "Свабода" са словаў лекара. Па словах Алены Каваленкі, гэтак карміць яе мужа пачалі яшчэ 1 красавіка. Таксама яму працягваюць ставіць кропельніцы.

Паводле лекара, ягоны стан больш-менш нармальны, хаця тэмпэратура паніжаная. Сам Каваленка есці па-ранейшаму адмаўляецца. На думку жонкі, палітвязень пагадзіўся бы выходзіць з галадоўкі, калі б яго паклалі не ў турэмны, а ў звычайны шпіталь.

Фота з блогу Глеба Лабадзенкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі