Сяргею Каваленку дазволілі спатканне з жонкай

Як інфармуе Радыё "Свабода", Алена Каваленка наведала сёння сьледчы ізалятар Віцебску, дзе мела гутарку з кіраўніком медычнай часці. Той паведаміў, што яе муж працягвае галадоўку, але п’е ваду.

Каваленка галадае на знак пратэсту супраць незаконнага арышту. Ён патрабуе, каб медычную дапамогу яму аказвалі не ў турэмным, а ў грамадзянскім шпіталі. Турэмным лекарам ён не давярае. Раней Алена праз СІЗА перадавала Сяргею вітаміны, але іх вярнулі — сказалі, што муж не ўзяў.

Нагадаем, што Сяргею Каваленку прысудзілі 2 гады 1 месяц калоніі агульнага рэжыму. Яго звінавацілі ў парушэнні рэжыму так званай "хатняй хіміі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі