"Сын Чавеса" павялічвае адрыў перад выбарамі ў Венесуэле
Кандыдат ад правячых сілаў на пасаду прэзідэнта Венесуэлы Нікалас Мадура працягвае павялічваць свой рэйтынг.
Паводле апошніх дадзеных апытанняў грамадскай думкі за Мадуру аддалі б галасы 53% выбарцаў, за кандыдата ад апазіцыйных сілаў Энрыке Капрылеса — 35%, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прызначаныя на 14 красавіка.
Нікалас Мадура назваў сябе ў Twitter сынам Чавеса
Фота — AFP