Сын Кадафі заклікае Лівію да паўстання

Саадзі Кадафі кажа, што гатовы ў любы момант вярнуцца на радзіму і ўзначаліць паўстанне. Ён таксама сцвярджае, што мае шмат прыхільнікаў у Лівіі. Пра гэта ён заявіў у тэлефонным інтэрв’ю тэлеканалу “Аль-Арабія”.

Часовы пераходны савет Лівіі занепакоены актыўнасцю прыхільнікаў былога рэжыму, але маштабны выступ малаверагодны, перадае ВВС.

Саадзі Кадафі ўцёк у Нігер у верасні мінулага года неўзабаве пасля ўзяцця Трыпалі праціўнікамі яго бацькі. Муамар Кадафі быў забіты ў кастрычніку. У снежні сын дыктатара спрабаваў пераправіцца ў Мексіку, але тамтэйшыя спецслужбы не дазволілі гэтаму адбыцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі