Сёлета беларусы купілі больш за 300 кг золата
Нацбанк прадаў насельніцтву за першыя дзесяць месяцаў года 15700 залатых мерных зліткаў.
За гэты час Нацыянальным банкам было выкуплена ў людзей 4700 зліткаў — амаль 200 кілаграмаў золата, інфармуе БЕЛТА.
Што да срэбра, дык сёлета прадалі насельніцтву амаль 500 кг.