Сёлета пачнецца канфіскацыя аўтамабіляў у нецвярозых кіроўцаў
Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Аляксандр Канюк.
Паводле яго словаў, складаная працэдура падрыхтоўкі законапраекта завершаная, праект ужо атрымаў на разгляд кіраўнік дзяржавы. Пасля гэтага дакумент атрымаюць і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
"Пракуратура настойвае на тым, каб, як толькі ў чалавека за рулём пацвярджаецца факт алкагольнага ап'янення, транспартны сродак канфіскоўваць, а таксама выступае за больш жорсткую адказнасць за гібель людзей", — цытуе словы Аляксандра Канюка БЕЛТА.
Нагадаем, законапраект падрыхтавалі Генпракуратура і Міністэрства юстыцыі. У ім прапануецца канфіскоўваць аўтамабілі ў нецвярозых кіроўцаў толькі ў межах крымінальнай адказнасці. Раней зрабіць больш жорсткім пакаранне для нецвярозых кіроўцаў неаднаразова прапаноўваў Аляксандр Лукашэнка.
Фота — AFP