ПСЖ выйграў у "Валенсіі", а "Ювентус" — у "Селтыка", Ібрагімавіча выдалілі

Іспанская "Валенсія" на сваім полі прайграла французскаму ПСЖ — 1:2. Апошнія хвіліны матча аказаліся цікавымі: гаспадары нарэшце забілі гол, а форварда гасцей Златана Ібрагімавіча (на здымку) выдалілі за ўдар саперніка па твары.

Шатландскі "Селтык" з буйным лікам 0:3 саступіў дома італьянскаму "Ювентусу".

Наступныя матчы пройдуць 13 лютага: "Шахцёр" (Данецк, Украіна) — "Барусія" (Дортмунд, Нямеччына), "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) — "Манчэстар Юнайтэд" (Англія).

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі